Больш за 800 літраў афарбаванага дызельнага паліва выкраў механізатар у Горках. Дачыненне мужчыны да крадзяжоў устанавілі супрацоўнікі АБЭЗ Горацкага РАУС.
Высветлілася, што 47-гадовы механізатар мясцовай гаспадаркі на працягу трох тыдняў сістэматычна зліваў салярку з замацаванага за ім трактара. Частку выкрадзенага ён выкарыстоўваў для запраўкі асабістага аўтамабіля, а лішкі захоўваў у каністрах наўпрост у полі.
Шкода гаспадарцы склала каля 2 000 рублёў.
Сілавікі сканфіскавалі больш за 500 літраў гаруча-змазачных матэрыялаў. Яго вярнулі сельгаспрадпрыемству.
На фігуранта пачалі крымінальную справу.