У паездцы прэзідэнта суправаджаў губернатар вобласці Аляксандар Касінец. Прысутнасць губерната апраўдана - менавіта на губернатараў Лукашэнка ўсклаў адказнасць за правал паказчыкаў у сельскай гаспадарцы. Дасталося і кіраўніцтву ільнокамбінату, Лукашэнка прызнаў што тэрміны комплекснай мадэрнізацыі прадпрыемства сарваныя, другі этап мадэрнізацыі ўжо значна адстае ад графіку. Прызнаў прэзідэнт і тое што ільно галіна застаецца стратнай. Прама на ільнокамбінаце камітэт дзяржкантролю атрымаў паручэнне парверыць ці ўсё было зроблена на прадпрыемстве для паляпшэння работы.
Пры ўсёй крытыцы на пэўных умовах дзяржава гатова і далей фінансаваць мадэрнізацыю ільняной галіны.