1 ліпеня мы паведамлялі аб аварыі на павароце на Арэхаўск. Цяпер ад аўтаінспекцыі сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці здарэння.
Каля 16 гадзін на 146-м кіламетры аўтадарогі М-8 32-гадовы кіроўца матацыкла «Motoland» не абраў бяспечную дыстанцыю да транспартнага сродку «GAZ», які рухаўся наперадзе, і ўчыніў з ім сутыкненне. Інфармацыя папярэдняя.
Як паведамляе ДАІ, матацыкліста з цялеснымі пашкоджаннямі перадалі медыкам. Яго дакладны стан невядомы.
Таксама ДАІ прадставіла здымкі з месца здарэння.