Як паведамляе мясцовае ДАІ, аварыя адбылася 6 ліпеня днём у вёсцы Плоскае. 47-гадовы мужчына на Рэно наехаў 61-гадовага мясцовага жыхара. Але замест таго, каб выклікаць ДАІ і аказаць дапамогу пацярпеламу, з'ехаў з месца здарэння.
Машыну знайшлі хутка і непадалёк. А збітага пешахода накіравалі ў бальніцу з траўмамі.