У самым цэнтры Воршы 10 ліпеня адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Выглядае, што адзін аўтамабіль не прапусціў другі на скрыжаванні, і яны сутыкнуліся. Адзін з іх рухаўся па вуліцы Астроўскага ў кірунку вуліцы 1 Мая, а другі, як выглядае, паварочваў з Піянерскай налева на Астроўскага ў кірунку стэлы.
У выніку, адзін з легкавікоў без пярэдняга бамперу. На месцы працуюць службы.
Праўдападобна, пацярпелых няма. Сытукненне не выглядае фатальным, але шкода аўтамабілям відавочная.
Афіцыйная інфармацыя пра аварыю двух аўтамабіляў чакаецца ад Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі.