Падрабязнасці здарэння - нечакана - паведамляе міліцэйскі дэпартамент "Ахова", бо іх супрацоўнік аказаўся ў цэнтры падзеяў. Учора - 16 ліпеня - на скрыжаванні Міра і Пагранічнай сутыкнуліся два легкавіка. Па відэа, якое апублікаваў дэпартамент (як толькі мы знойдзем яго ў адкрытым доступе, то апублікуем) бачна, што легкавушкі сутыкнуліся практычна ў лабавую. Відавочна, што адзін легкавік, едучы па Пагранічнай з боку элеватара, пачынае паварот налева - пад мост. І ў гэты ж самы момант па Пагранічнай выязжае легкавік з боку Інструментальнага завода і спрабуе праехаць па прамой. То бок, кіроўца другога аўтамабіля не зразумеў, што першы плануе паварочваць.
У сутыкненні пацярпела пасажырка першага аўтамабіля, хаця ў салоне спрацавала падушка бяспекі. Больш за тое, праз некалькі секундаў пасля аварыі з'явілася новая небяспека - з-пад падушкі бяспекі пайшоў дым, а потым і стаў заўважны вагонь. Пажар гэты і патушыў аказўшыся выпадкова на месцы супрацоўнік дэпартамента "Ахова".