Звычайна ў такіх пажарах людзі не церпяць, але яны прыцягваюць увагу. Бо гэта заўсёды моцны пажар, хаця і кароткачасовы: сена ўспыхвае імгненна і хутка прагарае. Тушыць такія пажары часцей за ўсё проста не паспяваюць. Але ў гэты раз ратавальнікі справіліся.
17 ліпеня за некалькі хвілін да рабочага дня загарэлася сенасховішча ў вёсцы Новае Сяло каля Межава. У гэты час у сховішчы было каля 50 тон сухой травы. Як паведамляе зводка МНС, з агульнай колькасці згарэць паспела толькі 6 тонаў. Астатняе сена амаль выратавана — яно пашкоджана, то бок згарэла не цалкам. Улічваючы спецыфіку такіх пажараў, гэта не кепскі вынік.
Здаецца гэты першы ў гэтым сезоне пажар сена на Аршаншчыне.