Уладзімір Караткевіч памёр 25 ліпеня 1984 года - у гэтым годзе спаўняецца 40 гадоў з дня смерці Вялікага Аршанца. Да гадавіны пройдуць розныя мерапрыемствы ў розных гарадах краіны, але ці не ўпершыню мерапрыемствы ў гонар беларускага класіка пройдуць і за мяжой. У прыватнасці у Варшаве ў аўторак 23 ліпеня Таварыства беларускай мовы і Беларускі інстытут публічнай гісторыі правядуць вечар памяці Караткевіча.
Мерапрыемства распачнецца а 18-00 па адрасе: Witryna Domu Wschodniego, pl. Konstytucji 6 (prawe skrzydło). У вечары прыме ўдзел Зянон Пазняк, які распавядзе ўласныя ўспаміны пра Караткевіча - яны былі асабіста знаёмыя. А даследчыкі Аляксей і Вікторыя Васільевы прачытаюць літаратуразнаўчую лекцыю па аповесці "Дзікае паляванне Караля Стаха". Уваход бясплатны.