Пад коламі цягніка загінуў мужчына. Уначы 21 ліпеня ў выніку наезду цягніка ў Багушэўску смяротна траўміраваны 70-гадовы жыхар вёскі Магілёўка. Устаноўлена, што мужчына ў стане алкагольнага ап'янення перасякаў шляхі перад саставам, які рухаўся, на забараняльны сігнал светлафора. Спробы машыніста перадухіліць трагедыю не мелі поспеху.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.
Следчыя высветлілі, што на момант трагедыі працавала гукавая і светлавая сігналізацыя. Акрамя гэтага, атрымана інфармацыя, што літаральна за некалькі метраў ад пенсіянера каляіны перасякаў яго брат, які паспеў перайсці перад цягніком.
Сенненскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка. Асаблівую ўвагу следчыя нададуць прычынам і ўмовам, якія садзейнічалі трагедыі.