Учора вечарам - 24 ліпеня каля 17-20 - аварыя адбылася ў Першым Мікрараёне на пешаходным пераходзе. Нават не аварыя, а наезд на жанчыну-пешахода. 49-гадовы кіроўца на пад'ёмным кране "МАЗ" наехаў на 32-гадовую жанчыну, якая ў гэты момант пераходзіла дарогу. Жанчына атрымала моцныя траўмы - у яе пераламаныя абедзве нагі.
Як так атрымалася, што кіроўца на роўнай дарозе ды пешаходным пераходзе не заўважыў жанчыну, пакуль будзе разбірацца Следчы камітэт. А жанчынай заняліся медыкі - на карэце хуткай дапамогі яе завезлі ў бальніцу.