Міліцыянты Магілёўшчыны падчас уборачнай кампаніі працягваюць выяўляць факты крадзяжу гаруча-змазачных матэрыялаў, якія належаць прадпрыемствам сферы аграпрамысловага комплексу.
Так, у Горацкім раёне супрацоўнікамі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РАУС выяўлены 2 падобныя злачынствы.
У абодвух выпадках, як расследавала міліцыя, крадзяжы ўчынілі трактарысты-машыністы сельскагаспадарчых арганізацый. Ім 35 і 48 гадоў адпаведна. Яны на АЗС гаспадарак атрымлівалі дызельнае паліва, якое мусілі выкарыстоўваць для вытворчасці на сваёй тэхніцы работ на палях.
Частку паліва расходавалі, а лішкі не ставілі на бухгалтарскі ўлік, як і належыць. У дарожных лістах паказвалі, што ўсю салярку выкарыстоўвалі. «Зэканомленае» дызельнае паліва злівалі з бакаў трактароў і рэалізоўвалі мясцоваму насельніцтву.