Першыя прыгарадныя цягнікі на гэтым напрамку пусцяць у адзін дзень з адпраўленнем са Смаленска на Віцебск. Электравікі стануць хадзіць упершыню з «кавіднага» часу. Доўгі час, нягледзячы на дэкларуемую ўрадамі «Саюзную дзяржаву», даехаць з горада ў горад, якія падзяляюць усяго 80 км, можна было толькі цягнікамі за вялікую цану.
Цяпер жа электравікі вярнулі, але гэта зноў будзе маршрут з перасадкай. Калі раней у Красным, то зараз у Асінаўцы.
Смаленск — Асінаўка (аплата праезду ў расейскіх рублях): адпраўленні ў 8:25 і 17:23, прыбыцці ў 10:24 і да 19:30. Пасля электравікі Расейскіх чыгунак паедуць назад у расейскі абласны цэнтр, з апошнім прыбыццём у 21.44.
Асінаўка — Ворша (аплата праезду — у кандуктараў саставу, аплата ў беларускіх рублях): адпраўленні ў 10:55 і каля паловы на восьмую; прыбыцці ў Воршу ў 11:26 і 20:08.
Разам са стаянкай у Асінаўцы, электрацягнік будзе рухацца ад 3,5 да 4 гадзін, што з’яўляецца даволі вялікім часам з улікам невялікай адлегласці паміж гарадамі.