Аператыўнікі наркакантролю Віцебшчыны затрымалі на месцы злачынства 30-гадовага аршанца. Мужчына знайшоў аб'яву аб незаконным заробку ў інтэрнэце і супрацоўнічаў з наркамаркетам каля двух месяцаў, заявілі аператыўнікі.
Фігурант фасаваў і раскладваў "тавар" па тайніках на тэрыторыі Оршы, Віцебска і Лепеля.
Пры ім, а таксама па месцы жыхарства і ў тайніках выяўлена звыш 200 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва альфа-PVP.
Следчы камітэт завёў крымінальную справу за незаконнае абарачэнне наркотыкаў з мэтай збыту. Затрыманаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.