Пажар адбыўся вечарам 1 жніўня ў кватэры на сёмым паверсе аднаго са шматпавярховікаў на вуліцы Міра. Ратавальнікам давялося ўзламваць дзверы, каб патрапіць у жылое памяшканне. І ўжо там знайшлі яшчэ жывога мужчыну, які стагнаў ад болю. Варта адзначыць, што кватэры была запоўненая дымам. Таму асабліва дзіўна, што жыхар кватэры 1981 года нараджэння не задыхнуўся.
Пазней медыкі дыягнаставалі ў мужчыны апёкі 45% цела.