Нажаль, гэта не рэдкая з'ява пад час уборачнайі кампаніі па краіне. Але ў нашым рэгіёне, гэта, здаецца, першы выпадак у гэтым сезоне.
Пажар адбыўся ў суботу 3 жніўня бліжэй да 11 гадзін раніцы. На полі каля вёскі Палішына Горацкага раёна загарэўся камбайн "Палессе". Вагонь заўважыў сам камбайнёр і пачаў тушыць яго самастойна. Але ратавальнікаў таксама вылікалі. Самастойнае тушэнне не адразу дало эфект. Хаця былі выкарыстаныя два вогнегаснікі, прыехаўшым пажарным таксама працы хапіла. У выніку машына атрымала пашкоджанні, але з людзей ніхто не пацярпеў.