Гэта адбылося ў Аршанскім раёне на прымежнай тэрыторыі.
Пры аглядзе прычэпу грузавіка міліцыянты выявілі больш за 20 т чорнага і каля 4 т каляровых металаў. Дакументы на груз 34-гадовы жыхар Меншчыны, які знаходзіўся за стырном, прадаставіць не змог. Толькі растлумачыў, што на працягу некалькіх месяцаў збіраў і скупляў лом у Чэрвеньскім раёне для далейшага перапродажу ў Расею.
Алюміній, медзь, латунь і чорны метал на суму больш за 25 тысяч рублёў сканфіскаваны.
За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у адносінах кіроўцы складзены адміністрацыйны пратакол, які прадугледжвае штраф да 100 базавых велічынь.