Трое жыхароў Магілёва з дапамогай падробленых банкаўскіх картак здымалі грошы з банкаматаў у шэрагу беларускіх гарадоў: Оршы, Бабруйску, Баранавічах, Віцебску, Горадні, Гомелі, Берасці. Крымінальная справа налічыла 16 тамоў.
Суд падтрымаў патрабаванне пракурора і прызначыў вінаватым тэрміны ад 10 да 11 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. З іх салідарна (у роўных далях) спагналі грошы для двух пацярпелых банкаў - 197 573 650 беларускіх рублёў для аднаго, 100 190 000 для другога.
Сваякі асуджаных заявілі аб намеры абскардзіць прысуд.