Грыбны сезон - сезон дадатковай працы для ратавальнікаў. Грыбнікі шукаюць грыбы, а ратавальнікі потым шукаюць грыбнікоў. Каля вёскі Ліпна Сененскага раёна 10 жніўня адбыўся як раз такі выпадак. Мужчына 1962 года нараджэння каля 12 гадзін дня пайшоў у лес, а ў 13-49 зразумеў, што сам выйсці з лесу не зможа. Ён сам змог пазваніць ратавальнікам.
Ратавальнікам давялося выязжаць на месца на пажарнай машыне, каб падаваць грыбніку-пенсіянеру гукавы сігнал. На гэты раз усё скончылася добра.