У Дубровенскім раёне загінуў 63-гадовы жыхар Асінторфу. Мужчына займаўся вырошчваннем буйной рагатай жывёлы і стаў ахвярай раз’юшанага быка, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.
Мужчыну на пашы знайшлі сілавікі падчас пошукавых мерапрыемстваў. Судовыя эксперты, якія прыбылі на месца, выявілі на трупе ранкі і сінякі, шматлікія парывы верхняй адзежы, а на зямлі — сляды капытоў жывёлы.
Прычынай смерці ў выніку экспертызы была названа «тупая спалучаная траўма грудной клеткі, жывата, канцавінаў са шматлікімі пераломамі касцей шкілету і пашкоджаннем унутраных органаў».
У паведамленні ДКСЭ таксама зазначаецца, што гэта не першы выпадак. Раней у вёсцы Антонаўка загінуў 61-гадовы мясцовы жыхар. Быку не спадабаліся дакрананні тронка сахору падчас ачысткі стойла ад гною. Яшчэ адзін 64-гадовы мужчына загінуў пад капытамі быка ў вёсцы Радкаўшчына Полацкага раёна.