Усяго ў тры дні розніцы ратавальнікам давялося выязжаць на пошукі грыбнікоў у лясы Сененскага раёна. Мінулы раз грыбнік-пенсіянер заблукаў каля вёскі Ліпна. А 13-га чысла пенсіянер 1957 года нараджэння заблукаў каля вёскі Маргойцы.
Хаця, здаецца, у гэтым раёне не такія і вялікія лясы, на месца давялося вывозіць ажно 4 машыны, каб падаваць сігнал. Як піша зводка МНС, прыблізна праз паўгадзіны пасля пачатку пашуковай аперацыі, пенсіянера вывелі з лесу мясцовыя жыхары.