Ратавальнікаў на прадпрыемства "Лёзненская хлебная база" выклікалі ў ноч з 16 на 17 жніўня - дзяжурныя работнікі адчулі пах дыму. Аказалася, што дым ішоў ад печкі, якая і прызначана для выпечкі хлеба. Гарэў уцяпляльнік і ён даваў шмат дыму. А вагонь у выніку пашкодзіў не толькі ўцяпляльнік, але яшчэ і рухавак печкі, які падае да прылады паліва.
Пацярпелых няма.