Ужо некалькі разоў за гэты сезон ратавальнікам даводзілася ўмешвацца ў збор грыбоў - людзі губляліся ў лясах і не маглі выйсці самастойна. Найчасцей людзі губляюцца ў Сененскім раёне (калі браць толькі суседнія) і, як мінімум, адзін раз ратавальнікі не змаглі дапамагчы.
12 жніўня 45-гадовы мужчына накіраваўся ў лес каля вёскі Берашкова Сененскага раёна. Вечарам каля 22-30 знаёмыя забілі трывогу і пазванілі ратавальнікам - грыбнік знік і не выходзіў на сувязь. У той жа дзень пачаліся пашуковыя работы. Якія не прынеслі поспеху. На наступны дзень да пошукаў далучыліся валанцёры і некаторыя дадатковыя службы (ляснікі, міліцыя). Агулам на пошукі мужчыны выйшла каля 50 чалавек. Але знайсці яго ўдалося толькі 14 жніўня і, нажаль, мёртвым. Прычына смерці не паведамляецца.