У «Hyundai Santa Fe» пад кіраваннем 49-гадовага мясцовага жыхара падчас агляду ў багажным аддзяленні міліцыянеры знайшлі два мяхі са збожжам пшаніцы, агульнай масай 100 кг.
Вясковец растлумачыў, што днём ён знаходзіўся на рыбалцы недалёка ад поля, якое належыць сельскагаспадарчай арганізацыі. У гэты ж час на полі ішла ўборка ўраджаю. Мужчына ўбачыў, як частка збожжа высыпалася з камбайна. Тады ён вырашыў украсці пшаніцу, прыехаўшы на поле ўвечары. Калі сцямнела, ён прыехаў на месца, пераклаў збожжа ў мяшкі, пагрузіў іх у асабісты аўтамабіль і павёз дадому.
Не даехаўшы да месца жыхарства, неўзабаве быў спынены супрацоўнікамі ДАІ. Са слоў затрыманага, ён планаваў выкарыстоўваць збожжа для кармлення свойскай птушкі.
Жыхар Дубровенскага раёна прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за дробны крадзеж.
Збожжа канфіскавана.