За апошні тыдзень унашым рэгіёне ў лесе заблукала некалькі грыбнікоў, якіх давялося шукаць з дапамогай ратавальнікаў. Адзін з такіх выпадкаў скончыўся трагічна. Але 17 чысла, у суботу, ратавальнікі паспелі вывесці з лесу жанчыну 1972 года нараджэння і яе 30-гадовую дачку. Яны пайшлі ў лес за грыбамі каля вскі Барсукі Дубровенскага раёна. І заблукалі.
Нашчасце, жанчыны мелі добра зараджаныя мабільныя тэлефоны і ратавальнікі маглі з імі падтрымліваць сувязь і паралельна падаваць гукавы сігнал з машыны. У выніку ўсё скончылася добра. Але гэта паказальны прыклад, што пры паходзе ў лес трэба паклапаціцца, хаця б, пра зарадку тэлефонаў.