Супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і Дзяржаўтаінспекцыі Дубровенскага РАУС на аўтадарозе «Берасце — Менск — мяжа Расейскай Федэрацыі» спынілі грузавік пад кіраваннем 43-гадовага жыхара Магілёўскай вобласці.
Пры аглядзе транспартнага сродку знойдзена звыш 26 т лому чорных металаў. Суправаджальныя дакументы на перавозку грузу ў вадзіцеля адсутнічалі.
Па словах мужчыны, метал ён скупляў на Магілёўшчыне ў насельніцтва для далейшай рэалізацыі ў Расеі.
Тавар сканфіскаваны, складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку вывазу з Рэспублікі Беларусь лому і адходаў чорных і каляровых металаў.