ДАІ паведамляе, што аварыя адбылася 24 жніўня прыблізна а 9-20 каля вёскі Літоўск у суседнім Шклоўскім раёне. 68-гадовая жанчына едучы на Хондзе па дарозе Орша-Шклоў-Магілёў (не блытаць з трасай Е95) чамусці выехала на сустрэчную паласу і ў лабавую сутыкнулася з легкавым Пежо за стырном якога быў 68-гадовы мужчына. Удар быў вельмі моцным і прывёў да таго, што ўсе хто знаходзіліся ў машынах атрымалі траўмы.
У Хондзе пацярпелі: жанчына-кіроўца, 33-гадовая жанчына, 9-гадовы хлопчык і 11-гадовая дзяўчынка.
У Пежо траўмы атрымалі: кіроўца і 74-гадовая пасажырка.