Вечарам 21 жніўня падлеткі гуляліся на полі каля вёскі Вялікая Каралёўка Горацкага раёна. Аднекуль у іх былі петарды і трошкі запалак. Запалак было мала, а петарды хацелася ўзрываць доўга. Таму нехта прапанаваў: давайце, развядзем вогнішча, каб можна было доўга падпаліваць выбухоўкі. Але вагонь ад вогнішча перакінуўся на салому, якая была на полі.
Супрацьпажарнай службе давялося выязжаць на месца здарэння, але дапамагаць давялося і мясцовай гаспадарцы. У выніку згарэла палова саломы, якая была побач з вогнішчам - 20 тонаў. Яшчэ палову атрымалася выратаваць.