Традыцыйна, святкаванні пройдуць у многіх гарадах Еўропы і трошкі на іншых кантынентах. Тым больш, што сёняшняя беларуская дыяспара стала вельмі вялікай. Мы сабралі некалькі мерапрыемстваў (але гэта не канчатковы спіс) прысвечанай Вялікай Перамозе, якія пройдуць у Польшы. Першае з іх адбудзецца ўжо заўтра ў онлайн фармаце.
5 верасня Беларускі інстытут у Празе правядзе лекцыю кандыдата гістарычных навук Аляксандра Казакова. Лекцыя будзе ў першую чаргу ў онлайн рэжыме, таму яе можна будзе паглядзець і з тэрыторыі Беларусі. Сама лекцыя бясплатная, але патрабуецца рэгістрацыя. Зарэгістравацца на лекцыю можна тут. Аляксандар Казакоў - прафесійны даследчык, які цяпер супрацоўнічае з універсітэтам Эксэтара ў Вялікабрытаніі. Лекцыя распачнецца ў 19-00 па беларускім часе.
Пазней на нашым сайце чытайце інфармацыю пра іншыя мерапреымствы прысвечаныя Бітве пад Оршай.