Учора мы распавядалі, што ў Варшаве адбудзецца лекцыя ў гонар чарговай гадавіны Перамогі пад Оршай. Але Варшава далёка не адзіны горад дзе пройдуць урачыстасці. У Беластоку беларуская дыяспара таксама правядзе сваё мерапрыемства ў фармаце вулічнай акцыі.
Яно пройдзе 8 верасня а 18-00 у скверы Вольнай Беларусі, які знаходзіцца насупраць беларускай амбасады. Пакуль падрабязную праграму мерапрыемства арганізатары не апублікавалі.