Аварыя адбылася 5 верасня вечарам у цёмны час сутак. Кіроўца мікрааўтобуса Фіат, праязжаючы, не далёка ад Чэрвіна, не заўважыў пешахода, які стаяў на дарозе. Важна адзначыць, што кіроўца мог не заўважыць мужчыну, бо той быў без флікераў.
На месца здарэння выехала хуткая дапамога, мужчыне спрабавалі аказаць дапамогу, але па дарозе ў бальніцу ён памёр. Пешаходу было 56 гадоў.