Першая аварыя была арыгінальная. 6 верасня каля 23-30 на трасе М-1 кіроўца матацыкла 1995 года нараджэння наехаў на труп лася. Здавалася б, адкуль труп узяўся на галоўнай трасе? Не задоўга да апісваемай аварыі жывёлу збіў аўтамабіль Мэрсэдэс, які ехаў па той жа дарозе, у тым жа кірунку. У Мэрсэдэса ніхто не пацярпеў, а тыя хто быў на матацыкле: кіроўца і пасажырка былі шпіталізаваныя.
Другая аварыя, пра якую паведамляе ДАІ, адбылася раніцай 7 верасня ў вёсцы Вішнёвай. Мужчына 1992 года нараджэння выехаў на мотаблоку. Здавалася б, мотаблок не разганяе вялікай хуткасці і пацярпець на ім складана. Але ж кіроўца не справіўся з кіраваннем і зваліўся з дарогі, пасля чаго мотаблок перакуліўся і малады чалавек атрымаў траўмы. Ён таксама шпіталізаваны.