Бітва пад Оршай у Літве святкуецца на дзяржаўным узроўні. У нашых суседзяў ужо сфармавалася традыцыя: 8 верасня вайсковы аркестар праходзіць шляхам пераможцаў. Тым шляхам, якім князь Канстанцін Астрожскі ўваходзіў у сталіцу Вялікага княства: ад Вострай Брамы да княскага палацу.
У гэтым годзе аркестар зноў прайшоў гэтым шляхам. Але акрамя музыкаў былі яшчэ вершнікі на конях і фаер-шоў.