21:00

+10

3 м/с

992 гПа

00:00

+10

3 м/с

993 гПа

03:00

+9

3 м/с

993 гПа

06:00

+7

3 м/с

994 гПа

09:00

+9

4 м/с

995 гПа

Беларусь, Культура

Святкаванні ў Варшаве

10.09.2024 16:36

605 праглядаў, 0 каментароў

Варшаўскія беларусы адзначылі Дзень Аршанскай бітвы.

У дзень славутай перамогі 8 верасня варшаўскія беларусы і іх польскія сябры сабраліся ў Беларускім доме ў польскай сталіцы, каб адсвяткаваць вялікі дзень айчыннай гісторыі. Дадамо, што свята таксама шырока вядомае і адзначаецца палякамі, украінцамі і літоўцамі.

Першым на ўрачыстасцях слова ўзяў кіраўнік палітычнага руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк. Палітычны дзеяч выступаў яшчэ на Крапівенскім полі ў 1994-м, і архіўнае відэа перадае ягоныя словы. Цяперашні выступ Пазьняка быў прысвечаны грамадска-палітычнаму становішчу ў ВКЛ, Еўропе і Маскоўскай дзяржаве перад той бітвай. Пазьняк падрабязна апісаў, якімі падыходзілі дзяржавы да той бітвы і наколькі важным было перамагчы ў 1514-м, каб спыніць ворага. Палітык правёў параўнанне паміж палітыкай вялікага князя Жыгімонта Старога, які прыняў Канстанціна Астрожскага пасля шасці гадоў маскоўскага палону і зрабіў яго палкаводцам, і стаўленнем маскоўскага цара Васілія ІІІ, які адмовіўся нават слухаць пра сваіх вайскаводаў, якія трапілі ў вялікалітоўскі палон, абвясціўшы пра тое, што такія людзі для яго лічацца загінулымі.

Зянон Пазняк заклікаў паважаць беларускую гісторыю і памятаць пра Воршу, значэнне бітвы пад якой ён ацэньвае вышэй нават за перамогу пад Грунвальдам. Дарэчы, апошнюю бітву, па ўспамінах Пазняка, у савецкія часы апісвалі, але гаварылі, што вырашальную ролю ў перамозе згулялі «рускія смаленскія палкі», пры тым, што вырашальную ролю мелі тады продкі беларусаў, а Смаленск спрадвеку быў якраз беларускім местам. Аршанскую бітву ў часы СССР замоўчвалі, і цяпер нельга дапусціць, каб іншая антыбеларуская прапагандысцкая машына выдаляла памяць пра славутую перамогу і подзвіг ваяроў Астрожскага.

У другой частцы вечарыны некалькі чалавек, сярод якіх Алег Лазоўскі і Галіна Пазняк (Вашчанка) дэкламавалі вершы і спявалі песні. Гэта былі патрыятычныя тэксты, накіраваныя на захаванне народнай памяці пра Бітву на Крапіўне і гонар за сваю беларускую прыроду.

У трэцяй частцы сустрэчы адмыслоўцы расказвалі пра сучасныя метады вядзення вайны, а менавіта пра беспілотныя лятальныя апараты, якія дапамагаюць украінскім вайскоўцам, у тым ліку беларускім добраахвотнікам, што стаяць па іх баку, адбіваць новую маскоўскую навалу. Было заяўлена, што гэта толькі пачатак наступнага бурхлівага развіцця дронаў, і гэтыя тэхналогіі ў найбліжэйшай будучыні будуць развітыя нашмат болей, чым развітыя сёння. Хоць ужо і цяпер іх поступ уражвае.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Святкаванні ў Варшаве

Варшаўскія беларусы адзначылі Дзень Аршанскай бітвы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение