06:00

+13

2 м/с

1008 гПа

09:00

+16

2 м/с

1009 гПа

12:00

+22

2 м/с

1008 гПа

15:00

+23

3 м/с

1007 гПа

18:00

+21

3 м/с

1007 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Трагічны пажар у Звянячах

10.09.2024 18:41

474 прагляду, 0 каментароў

У вёсцы на Талачыншчыне загінуў мужчына

7 верасня ў 17-28 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары дома па вуліцы Садовая ў вёсцы Звянячы Талачынскага раёна. Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне дома і абвальванне даху.
З дазволу гаспадыні жылля ў доме пражываў яе брат 1969 года нараджэння. Падчас тушэння пажару работнікамі МНС на падлозе, у верандзе, пад пластом канструкцый, якія абваліліся, знойдзены абгарэлы труп мужчыны.
Пажар ліквідавалі ратавальнікі, агнём у доме знішчаны дах, пашкоджана перакрыцце, закураны сцены.
Па факце пажару праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні загінулым мужчынам. Сёлета ў мужчыны быў юбілей — 55 гадоў. Выйшаў год трагічным.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Ці патрэбнае аршанскае зямляцтва за мяжой?

Обсуждение новости: Трагічны пажар у Звянячах

У вёсцы на Талачыншчыне загінуў мужчына

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение