03:00

+11

6 м/с

989 гПа

06:00

+11

5 м/с

991 гПа

09:00

+10

5 м/с

993 гПа

12:00

+10

6 м/с

995 гПа

15:00

+11

6 м/с

996 гПа

Орша, Грамадства

Ці патрэбны гораду флагшток?

11.09.2024 21:34

5547 праглядаў, 0 каментароў

У Воршы з’явіцца велізарны чырвона-зялёны сцяг?

У Парку Герояў улады вырашылі ўсталяваць агромністы флагшток, на які пойдуць немалыя сродкі з бюджэту дзяржавы. Гавораць пра 5,7 млн рублёў, некаторыя крыніцы пры гэтым нагадваюць пра дэфіцыт бюджэту раёну ў 18 млн.

Агулам плануецца, што вага флагштоку, на які павесяць афіцыйны чырвона-зялёны сцяг, складзе 17 350 кг.

У дакументах распісаная падрабязная працэдура падняцца такога флагштоку на падстаўку і іншыя дэталі мантажу, і таксама рэкамендаваны для гэтага выпадку пад’ёмны кран.

Аўтары праекту адзначаюць, што ў Парку Герояў адсутнічаюць рэдкія прыродныя ландшафты і біятопы. Няма гнездавання рэдкіх птушак. Раней улады, як вядома, загадалі спілаваць у парку шэраг здаровых дрэў. Так што яшчэ да пачатку грамадскіх слуханняў чыноўнікі сталі «рыхтаваць глебу» пад ухвальнае рашэнне.

У абгрунтаванні гаворыцца пра тое, што аўтары вераць, што флагшток будзе сімвалізаваць «нацыянальную згоду» і «патрыятычны дух беларускага народу». Падмурак зробяць з жалезабетону, а сам флагшток аздобяць алюміневымі кампазітнымі панэлямі. Ніжні дыяметр трубы складзе 850 мм, верхні 200 мм. Агульная вышыня складзе 60 метраў.

Грамадскае абмеркаванне праекту пачалося 5 верасня і скончыцца 19 верасня. Пазнаёміцца з дакументамі і планаваным выглядам флагштоку можна на сайце райвыканкаму ў катэгорыі «грамадскія абмеркаванні» або ў будынку гэтай дзяржаўнай установы.

Чырвона-зялёны сцяг — злёгку зменены сцяг БССР, быў прапанаваны першым прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам. Перад рэферэндумам прайшла моцная тэлекампанія супраць нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня», калі пра нацыянальныя сімвалы гаварылі спрэс у негатыўным святле, не прыводзячы доказаў. З 1995 году чырвона-зялёны сцяг з’яўляецца дзяржаўным у Беларусі. За нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг пераследуюць, яго выкарыстанне рэжым Лукашэнкі забараніў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ці патрэбны гораду флагшток?

У Воршы з’явіцца велізарны чырвона-зялёны сцяг?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение