Андрэй Мялешка - журналіст, прадпрымальнік і калекцыянер. Ён шмат гадоў займаецца не столькі калекцыянаваннем, колькі вывучэннем розных калекцыянаванняў - тое, што называецца "Дапаможныя гістарычныя навукі".
У 510 гадавіну Бітвы пад Оршай Андрэй у Вільні прачытаў лекцыю па тэме нумізматыцы і філатэліі. На нашым відэа знята ўся асноўная частка лекцыі - няма толькі пытанняў з залі, якія расцягнуліся амаль на гадзіну і прэзентацыі тавараў, якія Андрэй прэзентоўваў як прадпрымальнік.