Пасля летняга перапынку вяртаюцца нашыя тыднёвыя агляды навінаў Аршаншчыны. Цяпер яны будуць выходзіць не па нядзелях, а па пятніцах. Таму раім падпісацца на канал, каб не прапускаць выпускі. Але, канешне, калі для вас гэта бяспечна.
У сёняшнім выпуску: Флагшток за паўтары мільёны даляраў, дзіцёнак падняў на вушы больш за 70 дарослых, трагедыі ў рэгіёне ды святкаванне Бітвы пад Оршай.