Ва УУС Аршанскага райвыканкама паступіла паведамленне ад "неабыякавага" кіроўцы аб тым, што на аўтадарозе М-1 па праезнай частцы ходзіць мужчына.
Супрацоўнікі аддзела ДАІ УУС Аршанскага райвыканкама выбылі на ўказанае месца і ўбачылі пешахода, які ішоў па раздзяляльнай зоне.
Падчас размовы мужчына расказаў, што выпіў з сябрам і вырашыў крыху прагуляцца.
Праведзены агляд пацвердзіў наяўнасць алкагольнага ап'янення. Акрамя гэтага, пешаход не быў абазначаны святлоадбіўнымі элементамі.