Пажар адбыўся 24 верасня каля паловы на дванаццатую гадзіну дня. Драбілка МАЗ размяльчала не патрэбную для вытворчасці драўніну, калі работнікі заўважылі, што ад прылады ідзе дым. Усё гэта адбылося на прадпрыемстве «Год Вуд Проф» - прыватнай лесапілцы.
У невялікім пажары ніхто не пацярпеў, акрамя самой машыны і 50 кубаметраў дрэва. А папярэдняя прычына пажару, як мяркуе МНС - замыканне праводкі ў самой машыне.