У ноч з 10 на 11 кастрычніка над Оршай зноў засвяцілася неба. Тое, што раней можна было пабачыць толькі за паўночным кругам, ужо другі раз за гэты год можна назіраць у Оршы. Ды і не толькі Оршы. У гэтую ж ноч ззянне бачылі і ў Літве, і ва Ўкраіне. А ў Беларусі можна было бачыць гэтую з'яву амаль над усёй краінай.
Паўночнае ззянне - гэта эфект які ўтвараецца ў атмасферы, калі так званы сонечны вецер даходзіць да нашай планеты. З'ява рэдкая і прыгожая. Але зняць яе складана - не кожны апарат можа перадаць усю прыгажосць.