Доўгі час "Спатканне" была тварам гораду. Менавіта гэтую па-савецку агромністую кавярню бачыў кожны хто выходзіў з вакзалу ў горад.
Каб утрымліваць такі вялікі будынак патрэбна шмат кліентаў. Пакуль "Спатканне" было манапалістам у раёне вакзала па аказанні паслугаў харчавання, справы ішлі больш-меньш нармальна, але пасля адкрыцця рэстарана ў будынку вакзала, кліентаў стала мала. Апошнім часам кавярня, нават, не абслугоўвала індывідуальных кліентаў, а працавала выключна на абслугоўванне банкетаў і вяселляў. Спатканню прыйшоў канец, больш кліентаў яно не абслугоўвае ўвогуле, а будынгак здадзены ў арэнду і хутка тут адкрыецца крама вопраткі.
Не шанцуе і яшчэ адной кавярні ў Оршы - караоке-бар на вуліцы Магілёўскай. Яшчэ пару год таму гэта была харчовая крама гандлёвай сеткі "Раніца". Крама доўгі час мела праблемы з-за наяўнасці побач гандлёвага цэнтру "Мір" і выжывала пераважна за кошт таго што працавала ноччу. Краму перарабілі ў кавярню з караоке-барам, але болей "Раніца" ўтрымліваць бар не хоча - кавярня таксама выстаўлена для здачы ў арэнду.
Абедзве кавярні належалі дзяржаўным прадпрыемствам.