Наўрад ці гэта можна лічыць новай гандлёвай вайной, хутчэй супадзенне ў цэнтры якога апынуліся прадпрыемствы Аршанскага раёна.
17 кастрычніка стала вядома, што расійская служба па ветэрэнарным кантролі забараніла продаж мяса вытворчасці таварыства з абмежаванай адказнасцю "Межава Старт". Варта нагадаць, што напрыканцы жніўня мяса вытворчасці гэтай кампаніі ўжо забаранялі да продажу ў Расіі па лініі Міністэрства сельскай гаспадаркі. Праўда, прадукцыя якая пастаўлена да 15 кастрычніка зможа патрапіць да спажыўцоў. Цяпер прадпрыемству трэба будзе даказваць, што яго мяса бяспечнае. А ў абодвух выдатках забароны прычына адна - у ямсе знайшлі бактэрыю лістэрыю.
А 21 кастрычніка стала вядома, што абласная інспекцыя Дзяржстандарта праверыла нейкае неназванае прадпрыемства, якое прадае рыбную прадукцыю ў Оршы і Барані. І выявіла небяспечную прадукцыю - "шчупака патрашонага з галавой вяленага" вытворчасці Астраханскага прадпрымальніка. Яго прадукцыю зараз павінны вывесці з продажу, а сертыфікат адпаведнасці будзе скасаваны. Прычына ў тым, што рыба аказалася не вяленай, а сушанай. Дробная падстава, але для Дзяржстандарта аказалася дастаткова.