Аварыя адбылася вечарам 3 лістапада на 207-м кіламетры аўтадарогі Р-15 «Ворша-Лепель».
Паводле папярэдняй інфармацыі, 29-гадовы кіроўца «Honda Civic» пры выбары хуткасці руху не ўлічыў дарожныя і ўмовы надвор’я, а таксама асаблівасці транспартнага сродку, дапусціў занос аўтамабіля, з’ехаў у правы па ходзе руху кювет і здзейсніў сутыкненне з дрэвам. Аб гэтым піша прэс-служба ДАІ.
У выніку аварыі кіроўца атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў шпіталь.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.