Аляксандр Шынкевіч перад адстаўкай узначальваў аддзел выпраўленчага працэсу. Цяпер стала вядома пра смерць 53-гадовага маёра ўнутранай службы ў запасе. Міліцэйская газета «На страже» паведаміла пра яго трагічную гібель.
Выданне не паведамляе, што менавіта здарылася з Шынкевічам.
Адзначаецца, што ўся яго дзейнасць была звязана з папраўчай калоніяй № 8 у Воршы. Гэта калонія, у якой адбываюць пакаранне паўторна асуджаныя. Часта туды саджаюць палітычных зьняволеных.