Пажар пра які ідзе гаворка, адбыўся днём 4 снежня ў вёсцы Дабрамыслі Лёзненскага раёна. Каля 16-20 суседзі адчулі пах дыму, які ішоў з кватэры ў якой нікога не было дома. Гаспадыня гарэўшай кватэры 1955 года нараджэння пражывала ў ёй разам з сынам 1995 года. Але ў момант калі суседзі пачулі дым, іх абодвух дома не было.
Здавалася б, добры выпадак - нікога дома, значыць, ніхто не пацерпіць ад здарэння. Але пацярпела жанчына 1949 года нараджэння, якая пражывала ў суседняй кватэры. Звычайна пажары кватэраў даюць вельмі шмат дыма - гарыць тканіна, якая моцна дыміць. Вось з-за дыму і спатрэбілася дапамога суседцы. Ратавальнікі выводзілі яе з жытла, выкарыстоўваючы кіслародную маску. Але ўсё адно суседку ў выніку адправілі ў бальніцу - яна паспела надыхацца дымам.