Трагедыя адбылася 14 снежня пад вечар у Аршанскім раёне. На дарозе Орша-Горкі 20-гадовы кіроўца Фольксвагена на закругленні не справіўся з машынай. Па гэтай прычыне машына спачатку вылецела з дарогі, а пасля ўдарылася на хуткасці ў дрэва.
Нажаль, аўтамабіль на момант аварыі быў поўны. У выніку здарэння ў бальніцы апыгуліся сам 20-гадовы кіроўца, і пасажыркі 16 гадоў і 38 гадоў ад нараджэння. 14-гадовая і 17-гадовая дзяўчыны загінулі. А каб дастаць целы з Фольксвагена давялося выклікаць ратавальнікаў - машына аказалася моцна змятая.