21 снежня днём верталёт Мі-26 буксіраваў разукамплектаваны верталёт такога ж тыпу. Верталёт цягнулі з Мачулішчаў у Болбасава, дзе месціцца Аршанскі авіярамонтны завод, заўважыў канал «МотолькоПомоги».
Хутчэй за ўсё, буксіравалі вайсковы Мі-26, які спрабавалі прадаць з 2019 года за $7 млн.
Адзначаецца, што гэта даволі рэдкая падзея, асабліва ў Беларусі, бо верталёт Мі-26 можа буксіраваць толькі іншы Мі-26.
Імаверна, сёння ў Болбасаве тэрмінова рамантуюць разукамплектаваны Мі-26.