Канешне, ужо не купальны сезон. Але для АСВОД працягваецца работа. Гэтая ратавальная служба на днях паведаміла, што вылавіла ў Аршыцы, каля "Чырвонага барацьбіта" цела патанулага мужчыны. Цэла, падобна, прыбіла да берага рака, бо знаходзілася яно на адлегласці метра ад берага.
Пазней міліцыянты высветлілі, што мужчына быў 1951 года нараджэння, пенсіянер. Але як ён патануў пакуль інфармацыі няма.