У суперніках будзе даўні супернік "Оршы" — ФК "Баранавічы". Калі са многімі камандамі аршанцы сёлета сустракаліся ледзь не ўпершыню ў гісторыі, то першы матч супраць "чырвона-сініх" наша каманда правяла ў далёкім 1957 годзе. Тады гульня скончылася ўнічыю 1:1, а ў другім коле чэмпіянату БССР была перамога аршанскага ЗШМ (менавіта так называўся ў 57-м наш клуб) 2:1.
Усяго ў чэмпіянаце БССР аршанцы выйгралі ў суперніка 8 матчаў з 20. У 10 гульнях была зафіксавана нічыя і толькі 2 разы перамаглі "Баранавічы". Вось усе вынікі супрацьстаянняў нашых клубаў (першая лічба ў ліку - колькасць галоў "Оршы"): 1957 г. – 1:1 и 2:1, 1966 г. – 0:2 и 0:0, 1973 г. – 1:1 и 2:1, 1975 г. – 2:2 и 1:1, 1976 г. – 0:2 и 0:0, 1977 г. – 1:1 и 2:1, 1978 г. – 1:1 и 1:0, 1981 г. – 1:1 и 1:0, 1982 г. – 1:0 и 3:1, 1983 г. – 1:1 и 1:0.
А вось вынікі сустрэч "Оршы" і "Баранавічаў" у чэмпіянатах незалежнай Беларусі: 1993/94 – 0:2 и 3:1, 2005 г. (у першай лізе) – 1:6 и 1:3, 2012 г. – 0:0 и 1:0, 2013 г. – 0:1 и 1:2. 5 перамог заваявалі "Баранавічы", 1 нічыя і 2 перамогі "Оршы". Такім чынам, матч у нядзелю стане ўжо 29-м паміж клубамі. Баланс на карысць "Оршы": +10=11-7. Праўда, па мячах нашы саступаюць 29:32.
Матч адбудзецца 5 кастрычніка на стадыёне "Лакаматыў" у Баранавічах. Пачатак а 15:00. Табліца: Орша - 17, Беліта-Вітэкс - 14, Жлобін - 13, Крумкачы - 12, Баранавічы - 11, Ждановічы - 5, Промень - 3, Кобрын - 1.
На рахунку Аляксандра Лужанкова ў гэтым сезоне ўжо 15 галоў. У 2009 годзе форвард гуляў за "Баранавічы".