На Ютубе з’явілася відэа «Смаляны: тры славутасці мінулых эпох за 4 хвіліны || Гісторыя Беларусі ў акварэлі». Там аўтар апавядае пра прывід Боны Сфорцы, які з’яўляецца на замку Белы Ковель, пра падземныя хады з касцёлу да замку, пра царкву, купал якой захаваўся па сёння.
Цікавасць нясе падача матэрыялу — у акварэльных малюнках. Гледачу прапануюць падумаць і паразважаць над тым, ці верыць ён у некаторыя паданні, звязаныя са Смалянамі.
Прыемна, што многія аўтары творчых відэа, якія не паходзяць з Аршаншчыны, звяртаюцца ў сваіх работах да спадчыны нашага краю, адзначаючы яго багацце і незвычайнасць.